Прызналі «экстрэмісцкай» яшчэ адну кнігу

Рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкай кнігі «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца прынята судом Добрушскага раёна 16 сакавіка, піша «Вясна».

24.03.2023 / 18:39

Дакументальная аповесць Анатоля Гатоўчыца «Адысея капітана БНР» падрыхтаваная на аснове ўспамінаў дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння ў паваенны час Цімоха Вострыкава «Мая споведзь», сведчанняў беларускіх уцекачоў у замежжы і гомельскіх актывістаў, прыжыццёвых інтэрв’ю галоўнага героя.

Група Вострыкава ў жніўні 1952 года высадзілася з амерыканскага самалёта ў Налібоцкай пушчы, каб дамагацца незалежнасці Беларусі.

Таксама экстрэмісцкі спіс папоўнілі:

Nashaniva.com