Адвакатку Інэсу Аленскую судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

У судзе Ленінскага раёна Мінска 24 сакавіка разглядалася адміністрацыйная справа адвакаткі Інэсы Аленскай. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле ч.1 арт 19.11 КаАП. Справу разглядала суддзя Юлія Шут. Вынікі суда пакуль невядомыя, піша «Вясна».

24.03.2023 / 20:22

Аднак дзень таму праўладныя тэлеканалы размясцілі відэжасюжэт, у якім паведамілі, што «раней яна размяшчала ў чаціках БЧБ-сцягі, песні і нават свой туалет, а яшчэ яна вельмі цікава адклікаецца пра чыноўнікаў і дзяржслужачых».

Па выніках атэстацыі кваліфікацыйная камісія Мінюсту 22 сакавіка вырашыла, што адвакаты Інэса Аленская і Дзяніс Шарстнёў не могуць выконваць абавязкі абаронцаў «з прычыны недастатковай кваліфікацыі». Акрамя таго, такое рашэнне прынятае ў дачыненні да адваката Кавалевіча.

Інэса Аленская абараняла ў судах Сяргея Ціханоўскага, Рамана Пратасевіча, Насту Лойка, Рыгора Кастусёва.

Nashaniva.com