У Расіі выбухнуў беспілотнік з боепрыпасам — пацярпелі два чалавекі

Магутны выбух прагрымеў у Кірэеўску пад Тулай у нядзелю, 26 сакавіка. 

26.03.2023 / 17:44

Наступствы выбуху ў Кірэеўску Тульскай вобласці Расіі.

Як паведамляюць экстраныя службы, выбух адбыўся у 15:19, двое пацярпелых — 2002 і 2006 года нараджэння. Яны атрымалі аскепкавыя раненні, ім аказаная медыцынская дапамога, іх жыццю нічога не пагражае.

На месцы выбуху ўтварылася варонка глыбінёй 5-8 метраў.

Пашкоджаныя тры жылыя дамы, выбуховай хваляй вынесла вокны ў шматпавярховіку.

Чытайце таксама:

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

Украінскае МЗС заклікала беларусаў не дапусціць размяшчэння расійскай ядзернай зброі

Nashaniva.com