Беларусь усё больш губляе суверэнітэт, інтэгруецца ў расійскія вайсковыя планы, зʼяўляецца фактарам рызыкі для Балтыйскага рэгіёну — МЗС Літвы

У сувязі з планамі Расіі размясціць ядзерную зброю ў Беларусі Літва запатрабуе ўзмацніць санкцыі супраць абедзвюх краін. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Літвы.

27.03.2023 / 08:45

Размяшчэнне ядзернай зброі РФ у Беларусі створыць новую хвалю напружанасці і дэстабілізацыі ў Еўропе, адзначылі ў літоўскім ведамстве.

«Мы ўважліва сочым за сітуацыяй вакол заявы прэзідэнта Расіі аб планах Расіі размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю і разглядаем гэта як чарговую спробу двух непрадказальных дыктатарскіх рэжымаў пагражаць сваім суседзям і ўсяму еўрапейскаму кантыненту.

Гэта адчайныя крокі Пуціна і Лукашэнкі, каб стварыць чарговую хвалю напружанасці і дэстабілізацыі ў Еўропе. Такія дзеянні яшчэ больш уцягваюць Беларусь у вайну з Украінай і супрацьстаянне з дэмакратычным светам. Беларусь, якая ўсё больш губляе суверэнітэт, падтрымлівае і дапамагае агрэсіі Расеі, усё больш інтэгруецца ў расейскія вайсковыя пляны, зьяўляецца дадатковым фактарам рызыкі для Балтыйскага рэгіёну.

Разам з еўраатлантычнымі партнёрамі Літва будзе вырашаць, як рэагаваць на гэтыя мілітарысцкія планы расейскага і беларускага рэжымаў.

У якасці адной з захадаў рэагавання Літва будзе заклікаць да новых санкцый», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Літвы.

Nashaniva.com