Беларусь увяла ліцэнзаванне на вываз збожжа

Беларусь увяла на паўгода ліцэнзаванне вывазу за межы краіны збожжавых культур, уключаючы пшаніцу, жыта, ячмень, а таксама грэчку. Адпаведная пастанова Савета Міністраў апублікаваная ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

28.03.2023 / 09:40

«Устанавіць, што па разавых ліцэнзіях <…> ажыццяўляецца вываз: за межы Рэспублікі Беларусь у дзяржавы — члены Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) тавараў згодна з дадаткам, якія адбываюцца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;<…> у дзяржавы, якія не з'яўляюцца дзяржавамі-членамі ЕАЭС,<…> тавар <…> пры іх змяшчэнні пад мытную працэдуру экспарту», — гаворыцца ў дакуменце.

У пералік забароненых да вывазу без ліцэнзіі збожжавых таксама ўвайшлі авёс, кукуруза, проса, трыцікале.

Выдача разавых ліцэнзій будзе праводзіцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з абласнымі і Мінскім гарадскім выканкамамі. У ліку іншых падстаў для адмовы ў выдачы ліцэнзій паказваецца «неабходнасць задавальнення (забеспячэння) патрэбы ўнутранага рынку ў таварах, заяўленых да вывазу». Забарона на вываз збожжа без ліцэнзіі будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.

Nashaniva.com