Чэргі з фур на мяжы з Еўрасаюзам менш не становяцца — Пагранкамітэт

Звыш 1 940 грузавікоў стаяць у чэргах на мяжы раніцай 29 сакавіка ў чаканні ўезду ў ЕС.

29.03.2023 / 11:50

Фота: БелТА

Па стане на 10:00 больш за 1 тыс.грузавых машын сабралася перад польскім пунктам пропуску «Кукурыкі» («Казловічы»). Пры гэтым кантрольныя службы Польшчы не сталі працаваць хутчэй і афармляюць менш за 60% фур.

Што ж тычыцца літоўскага кірунку, то ў чарзе перад пунктам пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») стаяць каля 520 грузавікоў, у «Шальчынінкаі» («Беняконі») — 380, у «Райгардасе» («Прывалцы») — 40.

Паводле інфармацыі ДПК, за мінулыя суткі сумежныя кантрольныя службы прапусцілі на сваю тэрыторыю толькі 13% фур ад нормы.

Павольнае афармленне легкавых машын фіксуецца ў пунктах пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Тарэспаль» («Брэст») — 40% і 35% аўто ад нормы адпаведна.

Чарга з фур на беларуска-польскай мяжы расцягнулася на 30 кіламетраў

Nashaniva.com