Валерыю Цапкалу запрасілі 19 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму

Дзяржаўны абвінаваўца запытаў для былога кандыдата ў прэзідэнты Валерыя Цапкала тэрмін — 19 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі строгага рэжыму і штраф 1 тысячу базавых велічынь, паведамляе «Спутнік». 

29.03.2023 / 15:25

Цапкалу ў Мінску судзяць завочна, ён абвінавачваецца паводле 12 крымінальных артыкулаў, у тым ліку за загадзя ілжывы данос аб учыненым злачынстве, таксама яму выстаўленае абвінавачванне ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтве ім.

Палітыку таксама ставіцца ў віну збор грошай для забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці, паклёп у дачыненні да Лукашэнкі.

Менскі абласны суд пачаў разглядаць справу 1 сакавіка, а сам Цапкала абвешчаны ў вышук.

Як раней паведамляла Генпракуратура, Цапкала таксама абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Бокам абвінавачвання ў інтарэсах Парку высокіх тэхналогій, які ён у папярэднія гады ўзначальваў, быў заяўлены пазоў аб кампенсацыі маёмаснай шкоды на суму больш за шэсць тысяч рублёў (прыкладна 2,1 тысячы даляраў).

Nashaniva.com