Сыну Лябедзькі далі 15 сутак. У пратаколе напісалі, што «чапляўся да міліцыянтаў»

Арцёма Лябедзьку затрымалі ўчора. Прыходзілі з КДБ, пасля адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС.

29.03.2023 / 16:41

Сына палітыка асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.1 (дробнае хуліганства). У пратаколе — стандартныя фармулёўкі. Напісалі, што ён нібыта прыйшоў а 8-й гадзіне вечара да будынка Кастрычніцкага РУУСа, размахваў рукамі, лаяўся і чапляўся да міліцыянтаў.

Мужчыну далі 15 сутак.

Анатоль Лябедзька мяркуе, што на сына быў ціск і ён можа працягвацца і пасля гэтых 15 сутак.

Nashaniva.com