У Гданьску беларус залез у чужую кватэру, з'еў там гуляш і заснуў

26 сакавіка гаспадары кватэры ў Гданьску прыйшлі дадому і пабачылі на вешалцы чужую куртку, а затым і яе ўладальніка, які спаў у іх ложку. Няпрошаным госцем аказаўся 28-гадовы беларус з 1,5 праміле алкаголю ў крыві.

29.03.2023 / 17:49

Фота: KMP Gdańsk

З кватэры нічога не прапала, але на кухні быў беспарадак і адсутнічаў прыгатаваны гаспадарамі гуляш. 

Мужчына не змог растлумачыць паліцыі, як апынуўся ў чужой кватэры і навошта з'еў гуляш. Але цяпер яму пагражае да 12 месяцаў турмы.

Чытайце таксама:

Беларуса, які падазраецца ў рабаванні, затрымалі ў Польшчы праз тры гады

Беларускі дальнабойнік пашкодзіў бензакалонку ў Германіі

Беларус спрабаваў завезці з Польшчы 75 кілаграмаў куляў і гільзаў

Nashaniva.com