Таццяне Курылінай, якая вярнулася па праграме сілавікоў «Дарога дамоў», прысудзілі чатыры з паловай года калоніі

Яе абвінавачвалі па больш як 10 артыкулам Крымінальнага кодэкса, нагадвае Радыё Свабода.

30.03.2023 / 13:17

Як паведамлялася ў СМІ, Тацяна Курыліна доўгі час знаходзілася за мяжой. У студзені 2022 года беларускія сілавікі ўзламалі шэраг чатаў «97%».

А ў лютым Курыліну паказалі на беларускай тэлевізіі ў праграме прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай. 

Лебедзева расказала, што актывістка вярнулася ў Беларусь з Польшчы ў рамках праграмы «Дарога дадому».

Nashaniva.com