Памяняўся камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл

Лукашэнка памяняў яшчэ адну фігуру ў камандаванні Узброенымі сіламі, прызначыўшы новага камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

30.03.2023 / 18:40

Уладзімір Белы

Генерал-маёр Ігар Дземідзенка, які займаў пасаду камандуючага дагэтуль, вызвалены ад яе і залічаны ў распараджэнне міністра абароны да 9 мая.

А на яго месца прызначаны палкоўнік Уладзімір Белы, які раней быў начальнікам факультэта Генштаба Узброеных Сіл — намеснікам начальніка Вайсковай акадэміі.

Чытайце таксама:

АДКБ збіраецца сёлета правесці ў Беларусі ўжо пяць вучэнняў. Дадаліся «Бар'ер» і «Скала»

Лукашэнка прызначыў новага намесніка міністра абароны

Лукашэнка прызначыў новых начальнікаў рэгіянальных упраўленняў Следчага камітэта

Nashaniva.com