Парламент Турцыі ратыфікаваў пратакол аб уступленні Фінляндыі ў НАТА

Шлях краіне ў альянс цяпер цалкам адкрыты.

31.03.2023 / 09:07

Прэм'ер Фінляндыі Сана Марын. Фота: Heinz-Peter Bader / AP

30 сакавіка парламент Турцыі ўхваліў законапраект, які дазваляе Фінляндыі ўступіць у НАТА. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 276 турэцкіх дэпутатаў.

Турцыя стала апошняй краінай, якая ратыфікавала ўступленне Фінляндыі ў Альянс. 27 сакавіка аналагічнае рашэнне прыняў парламент Венгрыі.

Шлях для Фінляндыі ў НАТА цяпер поўнасцю адкрыты.

Фінляндыя і Швецыя разам падалі заяўку на ўступленне ў НАТА. Яна была хутка ўхвалена 28 краінамі альянсу, акрамя Венгрыі і Турцыі. Апошняя патрабуе ад новых чальцоў НАТА больш актыўнага супрацоўніцтва ў змаганні з тэрарызмам і ў прыватнасці ад Швецыі — выдачы людзей, якіх абвінавачваюць у тэрарызме.

Пратакол аб уступленні Швецыі пакуль не адобраны.

Прэзідэнт Фінляндыі падпісаў законы аб уступленні краіны ў НАТА

ААН апублікавала новы рэйтынг шчасця краін

Nashaniva.com