Беларускія клубніцы на Камароўцы каштуюць у разы больш за імпартныя

У сторыз інстаграма мінскай Камароўкі з'явіліся фота з цэннікамі на клубніцы, заўважыла Blizko.by. Кілаграм беларускіх каштуе 55 рублёў, а імпартныя прадаюцца па 16—25 рублёў за кіло.

31.03.2023 / 16:23

Фота ілюстрацыйнае

Вонкава ягады паміж сабой не адрозніваюцца, а настолькі прыкметнае разыходжанне ў цэнах тлумачыцца, відаць, тым, што для Беларусі сакавік яшчэ не сезон.

Верагодна, у цану закладаецца тэхналогія вырошчвання звышранніх ягад, таму імпартаваць у гэты час яе выходзіць нашмат танней. 

Чытайце таксама:

Памочнік Лукашэнкі: Трэба, каб у чэрвені на прылаўках была ўжо беларуская бульба

Вустрыцы па 12 рублёў, элітныя мандарыны па 25. Колькі каштуюць святочныя далікатэсы на Камароўцы і ў «Валярʼянаве»

Мінсельгасхарч: У Беларусі дастаткова цяпліц для самастойнага вырошчвання агуркоў, але не такіх каб адмовіцца ад імпарту

Nashaniva.com