Завод «Прамень» выпусціў новую лімітаваную серыю гадзіннікаў

Мінскі гадзіннікавы завод «Прамень» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Ван Гог» у гонар 170-годдзя нідэрландскага мастака-постімпрэсіяніста Вінцэнта Ван Гога.

31.03.2023 / 16:39

Калекцыю прадставілі чатырма мадэлямі, кожная з якіх прысвечана адной з карцін мастака: «Зорная ноч», «Аўтапартрэт у саламяным капелюшы», «Квітнеючыя галінкі міндаля» і «12 сланечнікаў у вазе».

Кожная мадэль выкананая ў стылі адпаведнай карціны і мае свой унікальны дызайн. Ва ўсіх мадэляў цыферблат ручной работы, корпус выкананы з нержавеючай сталі.

Раменьчыкі гадзіннікаў зробленыя з натуральнай скуры, на вонкавым іх баку — выціснуты подпіс мастака. На заднім вечку ва ўсіх мадэляў маецца гравіроўка.

«Зорная ноч»

«Аўтапартрэт у саламяным капелюшы»

«Квітнеючыя галінкі міндаля»

«12 сланечнікаў у вазе»

Набыць гадзіннік з новай серыі можна за 399 рублёў у сетцы фірмовых крам «Прамяня», а таксама ў інтэрнэт-краме Luch.by.

Чытайце таксама:

У Беларусі зрабілі гадзіннік з карцінамі вядомага ўкраінскага мастака

«Луч» выпусціў калекцыю да Дня роднай мовы

Гадзіннікавы завод «Прамень» выпусціў навагоднюю калекцыю будзільнікаў з каляднай зоркай

Nashaniva.com