Хакеіст Мікіта Талапіла, які адмовіўся падпісваць праўладны ліст, можа загуляць у НХЛ

У твітары клуба НХЛ «Ванкувер Кэнакс» з'явілася паведамленне: «Генеральны менеджар Патрык Олвін аб'явіў сёння, што клуб дамовіўся з брамнікам Мікітам Талапілам аб двухгадовым кантракце пачатковага ўзроўню».

31.03.2023 / 22:20

Былы прэс-сакратар мінскага «Дынама» Раман Шаўцоў, даведаўшыся пра гэтую навіну, напісаў у сябе ў твітары:

«Шчыра рады за Мікіту. У 2021 годзе малады брамнік «Дынама-Мінск» адмовіўся падпісваць ліст у падтрымку гвалту, рэпрэсій і Лукашэнкі агулам. За гэта яго даслалі ў фарм-клуб, дзе ўсё роўна заміналі гуляць. Ён з’ехаў у Д2 Швецыі і здолеў адтуль патрапіць у НХЛ. Проста найлепшы!»

Шчыра рады за Мікіту. У 2021 годзе малады брамнік «Дынама-Мінск» адмовіўся падпісваць ліст у падтрымку гвалта, рэпрэсій і лукашэнкі агулам. За гэта яго даслалі ў фарм-клуб, дзе ўсё роўна заміналі гуляць. Ён з’ехаў у Д2 Швецыі і здолеў адтуль патрапіць у НХЛ. Проста найлепшы! https://t.co/5WwaSWAGW1

— Скай Воўк (@SkyVolk7) March 31, 2023

Чытайце таксама:

Вядучаму хакейных матчаў Лукашэнкi паралізавала частку твару

У школах з'явіцца факультатыў па хакеі

Дык ці паедзе Недасекаў на Алімпіяду? Вось чаго чакаць ад аслаблення спартовага бану

«Балі і абдыманкі з Лукашэнкам — не палітыка?» Спыталі ў сумленных спартсменаў, ці варта зняць спартовы бан з Расіі і Беларусі

Nashaniva.com