Двое мужчын перавярнуліся ў лодцы ў Гомельскай вобласці — аднаго з іх выратаваць не ўдалося

Здарэнне адбыўся 1 красавіка ў Чачэрскім раёне. У 18:00 ратавальнікам паступіла паведамленне, што двое мужчынам выпалі з лодкі на рацэ Сож каля аграгарадка Отар, піша БЕЛТА.

02.04.2023 / 13:05

Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, дасталі з вады мужчын 1970 і 1971 гадоў нараджэння.

Старэйшага з іх пасля агляду медыкамі шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем арганізма. Малодшага мужчыну брыгада хуткай медыцынскай дапамогі спрабавала рэанімаваць, але безвынікова.

Nashaniva.com