Беларускія медыкі распазнаюць рассеяны склероз на ранніх стадыях з дапамогай нейрасеткі

У Беларускім дзяржаўным медуніверсітэце распрацавалі праграму, якая дазваляе прагназаваць на ранняй стадыі рассеяны склероз. Яго выяўляюць на МРТ і КТ. Пра гэта ў эфіры «Беларусь-1» расказала начальніца аддзела навукі Міністэрства адукацыі Маргарыта Досіна. 

03.04.2023 / 16:00

Ядром распрацаванай беларускімі навукоўцамі праграмы выступае нейрасетка.

Па словах Маргарыты Досінай, асаблівасць гэтай цяжкой хваробы ў тым, што клінічныя праявы выяўляюцца даволі позна.

Аднак загрузка зробленых здымкаў у праграму, дзе ёсць спецыяльна навучаная нейрасетка, дазваляе дастаткова рана распазнаць парушэнне ў мозгу. Яшчэ да з'яўлення клінічнага малюнка.

Чытайце таксама:

Ілан Маск заклікае спыніць развіццё нейрасетак з-за пагрозы чалавецтву

З'явілася нейрасетка, якая зробіць ветлівым любое гнеўнае пасланне з абразамі. Выпрабавалі яе на выказваннях лукашыстаў

Склалі для вас вялікі ТОП карысных нейрасетак на ўсе выпадкі жыцця

Nashaniva.com