На відэа ўпершыню знялі самую глыбакаводную ў свеце рыбу

Спецыялісты з Універсітэта Заходняй Аўстраліі здолелі зняць на відэа самую глыбакаводную з вядомых рыб. Пра гэта гаворыцца на сайце ўніверсітэта.

03.04.2023 / 17:35

Так званую прамянёвую рыбу сямейства «марскіх смаўжоў» знялі ў раёне глыбакаводнага жолаба Ідзу-Агасавара ў Японіі. Яна плавала на глыбіні 8336 метраў.

«Мы патрацілі больш за 15 гадоў на вывучэнне гэтых глыбакаводных істот. Максімальная глыбіня, на якой яны могуць выжыць, сапраўды дзіўная», — заўважылі даследнікі.

Зрэшты, вылавіць рыбу для больш падрабязнага яе вывучэння пакуль не выйшла. Але сёе-тое зрабіць усё ж удалося-злавіць двух рыб-слімакоў (іншы падвід) на глыбіні 8022 метра.

Гэта яшчэ адно рэкорднае значэнне, бо раней лавіць марскіх істот атрымлівалася толькі на глыбіні да сямі кіламетраў.

Чытайце таксама:

Ля берагоў Іспаніі быў заўважаны вялізны кіт са скаліёзам

Расія дазволіла Беларусі лавіць мінтая на Далёкім Усходзе

Мінтай, хек, скумбрыя… Якую рыбу любяць беларусы і адкуль яе прывозяць?

Nashaniva.com