Расійскія ўлады шукаюць замену ПВК «Вагнер» — брытанская разведка

Расійскае камандаванне, па ўсёй бачнасці, шукае спосабы стварэння і развіцця ўнутры краіны альтэрнатыўных прыватных ваенных кампаній, якія змаглі б у канчатковым выніку замяніць ПВК «Вагнер», якая грае значную ролю ў тэатры баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны.

04.04.2023 / 10:50

Такая асноўная выснова чарговага шторанішняга даклада ваеннай разведкі Вялікабрытаніі.

Як пішуць аўтары дакладу, адна з прычын, з якіх Масква шукае замену наймітам «Вагнера», складаецца ў тым, што заснавальнік групы Яўген Прыгожын неаднаразова ўступаў у прамы канфлікт з расійскім Міністэрствам абароны, што вельмі раздражняе расійскае вайсковае кіраўніцтва, якое прызвычаілася да строгай субардынацыі. У Маскве спадзяюцца, што альтэрнатыўныя прыватныя баявыя падраздзяленні трымаць пад кантролем будзе прасцей.

Праблема ў тым, працягваюць аўтары дакладу, што ў цяперашні час ніводная іншая вядомая расійская ПВК нават не набліжаецца да «Вагнера» па колькасці і баявой моцы.

У астатнім жа логіка расійскага камандавання, які аддае перавагу ваяваць ва Украіне сіламі наймітаў, цалкам зразумелая: яны куды больш эфектыўныя чым салдаты рэгулярнай арміі, а асноўныя выдаткі па іх утрыманні кладуцца на плечы прыватнага бізнесу.

Акрамя таго, у Маскве небеспадстаўна мяркуюць, што цяжкія страты асабовага складу ПВК значна больш прымальныя для расійскага грамадства і не выклікаюць рэзкага росту антываенных настрояў у краіне.

Ва Украіне асудзілі беларуса-вагнераўца. Ён пайшоў на пагадненне аб прызнанні віны і пазбег максімальнага тэрміну

Кіраўнік Крыма стварыў уласную ПВК, звязаную з Яўгенам Прыгожыным

Журналісты пацвердзілі асобы 18 тысяч загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў

Nashaniva.com