Беларускія брэнды прыдумалі мерчы ў адказ на адмову лукашыстаў ад беларускай лацінкі

3 сакавіка 2023 года з падачы прарасійскіх блогераў і прапагандыстаў беларускія ўлады фактычна анулявалі афіцыйную беларускую лацінку ў напісанні геаграфічных назваў. Больш за тое: цяпер назвы населеных пунктаў можна транслітараваць на лацінку і з рускай мовы. У адказ на гэта некалькі беларускіх брэндаў вырашылі змяніць дызайн сваіх вырабаў дзеля захавання арыгінальнай беларускай лацінкі, піша CityDog.io. 

07.04.2023 / 17:17

Брэнд @bsmrtna: стваральніца — вядомая фотамастачка з Беларусі Караліна Палякова. Гэта менавіта яна прыдумала цішоткі і байкі з надпісам «Бессмертен»: гэты надпіс на адным з будынкаў на плошчы Перамогі ведае любы мінчук. Зараз Караліна вырашыла беларусізаваць гэты надпіс.

Як бачна, цяпер футболкі будуць з фірмовым «візуальным кодам камунікацыі для асоб, звязаных з Беларуссю (не Белоруссией)».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Poliakowa Carolina (@poliakowaa)

«Прачытала навіны пра стан беларускай лацінкі, а дакладна на дзяржузроўні адмовіліся ад яе ў размове паміж горадам і жыхарамі, — піша Караліна. — Рыхтуюся прэзентаваць футболкі праз два-тры тыдні, але дзень такі, што не буду хаваць. Ёсць опцыя «nieśmiarotny», «nieśmiarotnaja» і «nieśmiarotna»».

Кошт цішотак пакуль невядомы, але, напрыклад, світшоты з падобным прынтом можна набыць у краме фотамастачкі за 35—40 еўра.

Брэнд @znivien2020: «Пасля навін аб тым, што на радзіме не будуць выкарыстоўваць лацінку, мы вырашылі даць магчымасць вам выбіраць, на якой мове будзе прынт — на беларускай кірыліцы ці на беларускай лацінцы», — пішуць дызайнеры. І прапануюць варыянты:

Кошт ­­— 80 польскіх злотых плюс дастаўка.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Брэнд адзення | Беларусь | Znivien (@znivien2020)

Чытайце таксама:

«Атрымліваю каля 4600$». Гэты мінчук ужо некалькі месяцаў не працуе, але працягвае атрымліваць зарплату

Касметычка мастачкі: шмат класнай беларускай касметыкі — і догляднай, і дэкаратыўнай

Nashaniva.com