Адразу два беларуса ўвайшлі ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»

Беларускія кінакрытыкі Ірэна Кацяловіч і Максім Карпіцкі сталі членамі журы 81-й кінапрэміі «Залаты глобус», якую штогод уручаюць у ЗША.

11.04.2023 / 12:19

Ірэна Кацяловіч і Максім Карпіцкі. Фота: сацсеткі

«Я працягну працу ў якасці сябра журы «Залатога глобуса» і буду скардзіцца ў фэйсбуку, як шмат фільмаў трэба паглядзець. Але больш за тое, у складзе журы 81-й прэміі ўжо не адзін, а два беларуса: да каманды далучыўся Максім Карпіцкі», — напісала Ірэна Кацяловіч у фэйсбуку.

У мінулым годзе Ірэна стала першым прадстаўніком Беларусі ў складзе журы прэстыжнай прэміі.

«Залаты глобус» — амерыканская кінапрэмія, якая ўручаецца ў студзені за найлепшыя кінафільмы і тэлевізійныя карціны. Узнагарода ўручаецца па выніках галасавання міжнародных журналістаў, яна лічыцца другой па значнасці пасля «Оскара».

Чытайце таксама:

«Для нас як нацыі важна пашыраць сваю прысутнасць». Ірэна Кацяловіч — пра запрашэнне ў журы кінапрэміі «Залаты глобус» 

Беларуска ў журы «Залатога глобуса» расказала, як вызначала пераможцаў кінапрэміі, і параіла фільмы для прагляду

Nashaniva.com