Мінская міліцыя рассылае эсэмэскі з заклікам быць пільнымі наконт сацсетак і месенджараў

Апошнімі днямі жыхары Мінска сталі масава атрымліваць паведамленні ад МУС. У іх органы міліцыі заклікаюць грамадзян быць пільнымі. Заклік тычыцца сацсетак і месенджараў, заўважыла выданне Tochka.by.

11.04.2023 / 20:51

Скрыншот: Tochka.by

«Кантралюйце зносіны дзяцей у сацсетках і месенджарах», — гаворыцца ў рассыланых паведамленнях.

Рассылка праводзіцца ад імя guvd.gov.by.

У студзені многія беларусы таксама атрымлівалі на тэлефоны паведамленні ад МУС. У іх участковы інспектар запрашаў людзей наведаць міліцэйскае аддзяленне. 

Nashaniva.com