У Крыме «па меркаваннях бяспекі» адмовіліся праводзіць святочныя мерапрыемствы 1 і 9 мая

У акупаваным Крыме не стануць праводзіць сёлета святочныя дэманстрацыі на 1 мая, шэсце «Несмяротнага палка», а таксама вайсковы парад на 9 мая. Пра гэта паведаміў прызначаны Расіяй кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў.

12.04.2023 / 09:30

«Гэта рашэнне абумоўлена меркаваннямі бяспекі», — напісаў Аксёнаў.

Раней аб адмене парадаў на 9 мая паведамілі ўлады Курскай і Белгародскай абласцей — каб «не правакаваць праціўніка» вялікай колькасцю скаплення тэхнікі і вайскоўцаў у цэнтры горада.

Пазней кіраўнік Курскай вобласці Раман Старавойт удакладніў, што салюту ў гонар Дня Перамогі таксама не адбудзецца.

У Крамлі паведамілі, што не будуць адмяняць парад Перамогі ў Маскве.

Nashaniva.com