Палітвязня Уладзіміра Гундара асудзілі па трэцяй крымінальнай справе

Палітвязня Уладзіміра Гундара, які на працэсе па «справе Аўтуховіча» быў асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі, з канца студзеня судзілі ў Ленінскім судзе Гродна зноў. Яго абвінавацілі ў абразе пракуроркі Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачванне па «справе Аўтуховіча».

17.04.2023 / 17:28

У выніку суддзя Алена Пятрова прызнала палітвязня вінаватым і прызначыла яму яшчэ два з паловай гады пазбаўлення волі — менавіта столькі і прасіў пракурор, паведамляе «Вясна». 

Шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Гундара асудзілі да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

У Брэсце затрымалі былога палітвязня. Ён стаў ахвярай фэйкавай рассылкі сілавікоў

«Мне змянілі меру стрымання, таму гэта яшчэ не канец гісторыі». Справа супраць Сяргея Макарэвіча не закрытая

«У кайданках і на ланцугу прывялі ў залу суда». Гісторыя аднаго затрымання ў Бешанковічах

Nashaniva.com