Паўднёвакарэйская дзявочая група ўстанавіла абсалютны рэкорд па праглядах на Youtube. 30 мільярдаў!

Канал паўднёвакарэйскай поп-групы Blackpink стаў самым прагляданым на YouTube сярод музычных гуртоў, дзякуючы чаму ён увайшоў ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

18.04.2023 / 10:03

Па стане на 10 красавіка сумарная колькасць праглядаў ролікаў на канале гурта перавысіла 30 млрд. Па гэтым паказчыку Blackpink абышлі спевака Джасціна Бібера. Колькасць падпісчыкаў канала групы перавышае 86,9 млн чалавек, паведамляе агенцтва «Рэнхап» са спасылкай на кіроўную кампанію групы YG Entertainment.

Blackpink была сфарміравана ў 2016 годзе, YouTube-канал групы завялі ў чэрвені таго ж года. Калектыў складаецца з чатырох чалавек: Джысу, Джэні, Розэ і Лісы. Яны траплялі ў Кнігу рэкордаў Гінэса ў агульнай складанасці 21 раз — у прыватнасці, як самы папулярны жаночы гурт на Spotify, а таксама як першы жаночы K-pop гурт, які заняў першае месца ў чартах самых папулярных альбомаў у Вялікабрытаніі і ЗША.

Колькасць праглядаў Despacito дасягнула 8 мільярдаў. Гэта больш, чым насельніцтва Зямлі

Беларускі гурт, які бліжэй за ўсіх быў да «Грэмі»

Чаму некаторыя тыпы музыкі прымушаюць наш мозг спяваць, а іншыя не

Nashaniva.com