У Светлагорскім цэнтры культуры загарэлася грымёрка

У грымёрцы ДУК «Светлагорскі цэнтр культуры» 20 красавіка адбыўся пажар, паведамляе прэс-служба МНС.

20.04.2023 / 22:32

Да прыбыцця ратавальнікаў пасля спрацоўвання пажарнага апавяшчальніка з будынка былі эвакуяваныя 170 чалавек.

Пажар ліквідаваны. Пацярпелых няма.

Nashaniva.com