У Мінску затрымалі фаната мінскага «Дынама»

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю праз затрыманне ў Мінску члена фанацкай супольнасці ФК «Дынама-Мінск» Паўла Вінэля.

20.04.2023 / 23:19

На запісаным сілавікамі відэа 32-гадовы мужчына гаворыць, што, маўляў, удзельнічаў у пратэстах, прытрымліваўся ультраправых поглядаў, пакідаў абразлівыя каментары, а таксама нібыта захоўваў дома партрэт Гітлера.

Nashaniva.com