Міжнародны саюз сучаснага пяцібор'я дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў у нейтральным статусе

Рашэнне аб допуску да спаборніцтваў беларусаў і расіян прынята на пасяджэнне выканаўчага камітэта Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я (UIPM). У найбліжэйшы час камітэт UIPM створыць незалежную камісію для адбору спартсменаў, як раней рэкамендаваў МАК.

20.04.2023 / 23:35

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў удзел беларусаў толькі ў індывідуальных турнірах і толькі пад нейтральным сцягам.

Акрамя таго, МАК прапанаваў міжнародным федэрацыям стварыць спецыяльныя камісіі, якія будуць правяраць публічныя выказванні спартсменаў.

Nashaniva.com