Беларусь, Расія і Казахстан не адмаўляюцца ад ідэі ўступаць у СГА разам

10.11.2009 / 14:14

Беларусь, Расія і Казахстан не адмаўляюцца ад ідэі ўступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю разам. Пра гэта заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента замежнаэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Беларусі Антон Кудасаў.

«Прынятае прынцыповае рашэнне, што ў СГА ўступае Мытны саюз. Іншае пытанне, як гэта будзе аформлена па працэдурных правілах СГА, — кажа прадстаўнік МЗС.

— Што б з намі краіны — сябры СГА ні рабілі, уступаць мы будзем Мытным саюзам».