У Магілёве 77-гадовая пенсіянерка ўпала ў калодзеж

У суботу, 22 красавіка, а палове на шостую раніцы магілёўскім ратавальнікам паступіў трывожны званок, расказалі ў МНС. Мужчына паведаміў, што ягоная пажылая маці ўпала ў тэхнічны калодзеж на тэрыторыі прыватнага дома па вуліцы Салава.

22.04.2023 / 16:23

Фота: МНС

Інцыдэнт адбыўся з-за таго, што нехта з жыхароў дома забыўся закрыць крышку люка.

Супрацоўнікі МНС адправіліся на дапамогу. З дапамогай выратавальнай трыножкі і альпінісцкага рыштунку яны дасталі 77-гадовую пацярпелую з калодзежа глыбінёй 1,5 метра.

Спасатели достали из колодца пенсионерку – видео МЧС pic.twitter.com/Z4qLzpJ8xj

— Фото/Видео (@FotoVid81878667) April 22, 2023

Пажылая жанчына шпіталізаваная.

Чытайце таксама:

У Мінску двухгадовы хлопчык выпаў з акна 5-га паверха і застаўся жывы

У Чэрвеньскім раёне загарэўся аўтобус з пасажырамі

80-гадовыя муж і жонка загінулі пад цягніком у Стаўбцоўскім раёне

Nashaniva.com