Імя Пеле ўключылі ў слоўнік партугальскай мовы як сіномім слову «найлепшы»

Імя адзінага трохразовага чэмпіёна свету ў футболе бразільца Эдсана Аранціса ду Насіменту, вядомага як Пеле, уключылі ў новую версію слоўніка партугальскай мовы Michaelis, паведамляецца на старонцы бразільца ў сацыяльнай сетцы, паведамляе sportbox.ru.

27.04.2023 / 14:38

— Ён баскетбольны Пеле. Яна Пеле тэніса. Выраз, які ўжо выкарыстоўваўся для абазначэння найлепшага ў тым, што ты робіш, увекавечаны на старонках слоўніка! Разам мы ўвайшлі ў гісторыю і напісалі імя караля футбола на нашай партугальскай мове. Пеле азначае «найлепшы», — гаворыцца ў паведамленні.

Шыльду са з'яўленнем слова Пеле ў слоўніку ў сераду ўручылі на спартыўным форуме ў Сан‑Паўлу членам сям'і бразільца. Значэнне слова паводле слоўніка: «нешта незвычайнае, якое вылучаецца дзякуючы сваім якасцям або каштоўнасці, непараўнальнае, якім быў Пеле — Эдсан Аранціс ду Насіменту, якога лічаць найвялікшым спартсменам усіх часоў».

Пеле памёр 29 снежня ва ўзросце 82 гадоў. Апошнім часам былы футбаліст цяжка хварэў, у 2021 годзе ў яго выявілі рак тоўстай кішкі.

Nashaniva.com