Літва ўзмоцніць кантроль за дзіўным транзітам праз Беларусь і Расію

Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль за экспартам і транзітам тавараў, якія ідуць у трэція краіны праз Беларусь і Расію. Літва зазначае, што некаторыя маршруты выглядаюць нелагічна. Мытнікі падазраюць, што такім чынам перавозчыкі абыходзяць заходнія санкцыі, паведамляе Delfi.

29.04.2023 / 23:19

Літоўскія мытнікі фіксуюць усё больш спробаў транспарціроўкі тавараў па дзіўных маршрутах. Напрыклад, са Славакіі ці Чэхіі ў Турцыю праз Літву, Беларусь ці Расію, хаця ёсць і больш кароткі шлях. Або з Германіі ці Эстоніі ў Вялікабрытанію ці Паўднёвую Карэю, Тайланд і ААЭ праз Літву і Беларусь.

Мытня Літвы падазрае, што такія грузы прызначаюцца для Расіі, а дзіўныя маршруты з'яўляюцца спробай абысці санкцыі. Літоўскі бок папярэджвае, што не будзе прапускаць грузы, калі яны ідуць па нелагічных або эканамічна невыгодных маршрутах, і будзе рэкамендаваць перавозчыкам выбраць іншы маршрут.

Чытайце таксама:

Літва абмяжуе ўезд праз два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

Валер Булгакаў: Найбольш блізкія беларусам — украінцы, а не літоўцы

Nashaniva.com