Дзяніс Івашын выйшаў з ШІЗА

Журналіст Дзяніс Івашын выйшаў 30 красавіка з ШІЗА і змог патэлефанаваць бацькам, паведаміла ў тэлеграме яго жонка Вольга Івашына.

02.05.2023 / 07:22

Вольга і Дзяніс Івашыны ў дзень шлюбу — 20 чэрвеня 2019 года. Фота з сямейнага архіва Івашыных

«Дзяніс сказаў, што адчувае сябе пасля чарговай спробы катавання холадам нармалёва. Хаця апошнія некалькі дзён, паводле ягоных словаў, былі самымі лютымі. Магчыма, гэта звязана з адключэньнем ацяплення (спадзяюся, планавым, а не наўмысным, але даведаемся пазней). (…) Спадзяемся, Дзяніс у хуткім часе зможа нам яшчэ і лісты напісаць, то чакаем на карэспандэнцыю ад яго», — напісала яна.

Гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года і ў жніўні 2022 года асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч. 1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці».

Чытаць таксама:

Сваякі Дзяніса Івашына атрымліваюць пагрозы за інфармацыю пра палітзняволенага

Nashaniva.com