На Met Gala зоркай стаў звычайны прусак

На імпрэзе Met Gala ў Нью-Ёрку зоркай стаў не толькі Джарэд Лета. Шмат увагі прыцягнуў звычайны прусак, які забаўляў гледачоў, што сумавалі перад прыездам Рыяны.

02.05.2023 / 16:13

Насякомае выпаўзла на дывановую дарожку, пакуль на ёй нікога не было, і атрымала сваю порцыю славы. Фатограф Кевін Мазур нават зрабіў фота «зоркі» буйным планам.

На прусака, на жаль, нехта наступіў, аднак відэа з незвычайным госцем балю распаўсюдзілася па інтэрнэце. «Ці плаціў прусак 50 тысяч даляраў?» — цікавяцца карыстальнікі твітара (менавіта столькі каштуе квіток на Met Gala).

Nashaniva.com