Ліянэля Мэсі адхілілі ад матчаў ПСЖ. Кіраўніцтва клуба абурылася ягонымі паводзінамі і не збіраецца працягваць кантракт

Аргенцінскі форвард «Пары Сэн-Жэрмэн» Ліянэль Мэсі пасля прайгранай гульні чэмпіянату Францыі адправіўся ў Саудаўскую Аравію. Ён меў так права паступаць толькі ў выпадку перамогі ці нічыей.

03.05.2023 / 02:00

Як паведамляе RMC Sport, клуб прыняў рашэнне адхіліць 35-гадовага футбаліста на два тыдні. Кіраўніцтва лічыць, што Месі дапусціў сур'ёзную памылку. 

Іншае спартыўнае выданне — L’Equipe — дадае, што кіраўнікі і некаторыя гульцы ПСЖ негатыўна адрэагавалі на няўзгодненую паездку Месі ў Саудаўскую Аравію. Цяпер клуб схіляецца да таго, што кантракт аргенцінца, які сканчаецца летам, не будзе працягнуты. 

Афіцыйна гэта інфармацыя не пацвярджалася.

У Ліянэля Месі рэкламны кантракт з Саудаўскай Аравіяй на 25 млн еўра за год. Леа павінен прасоўваць турызм: удзельнічаць у рэкламных паездках і рабіць допісы ў сацсетках. 

Nashaniva.com