«Пяскоў проста хлусіць». Белы дом адказаў на расійскія абвінавачанні

Прадстаўнік Белага дома Джон Кірбі пракаментаваў абвінавачанні Масквы ў тым, што Вашынгтон нібыта стаіць за атакай на Крэмль

04.05.2023 / 16:26

Джон Кірбі. Фота: AP/Susan Walsh

Вось што Кірбі сказаў у каментары тэлеканалу MSNBC:

«Вядома, мы не дыктуем ім [украінцам] умовы, на якіх яны павінны абараняцца ці праводзіць аперацыі. Аднак мы дакладна давалі ім зразумець публічна і ў прыватным парадку, што мы не заахвочваем і не дазваляем ім наносіць удары за межамі Украіны <…>

Я магу запэўніць вас, што Злучаныя Штаты не бралі ў гэтым ніякага ўдзелу. Пяскоў проста хлусіць».

Чытайце таксама:

Пяскоў распавёў пра рэакцыю Пуціна на атаку дронаў і абвінаваціў у ёй ЗША

Беспілотнікі, якія атакавалі Крэмль, заўважылі задоўга да падлёту да Масквы, але не зрэагавалі «з-за майскіх святаў» — СМІ

Крыніца ў Пентагоне: Нас загадзя не папярэджвалі аб атацы дронаў на Крэмль, украінцы запэўніваюць, што гэта не яны

«Зненавідны». Што ўяўляе сабой Крэмль. І чым незвычайны Сенацкі палац, які сёння атакавалі беспілотнікі

Nashaniva.com