ВПС Украіны прызналі, што над Кіевам сёння быў збіты іх жа беспілотнік Bayraktar TB2, які страціў кіраванне

Раней паведамлялася, што гэта нібыта быў іранскі «Шахед», запушчаны расіянамі.

04.05.2023 / 23:36

«Паколькі некантраляванае знаходжанне БПЛА ў небе сталіцы магло прывесці да непажаданых наступстваў, было прынята рашэнне аб прымяненні разлікаў мабільных агнявых груп. Шкада, але гэта тэхніка, і такія выпадкі бываюць», — гаворыцца ў заяве ВПС Украіны.

Nashaniva.com