ЗША ўпершыню перададуць Тайваню зброю па паскоранай працэдуры

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна рыхтуе для Тайваня пакет узбраенняў коштам 500 мільёнаў даляраў, выкарыстоўваючы механізм паскоранага надання зброі, які прымяняе для дапамогі Украіне.

06.05.2023 / 16:20

Пакет дапамогі Тайваню будзе прадугледжваць адпраўку наяўных запасаў амерыканскай зброі і дапаможнага абсталявання ў рамках так званага прэзідэнцкага паўнамоцтва на скарачэнне ўзбраенняў (Presidential Drawdown Authority), паведамляе Reuters.

Гэта дазволіць ЗША абысці часта працяглы працэс заключэння кантрактаў і вытворчасці ўзбраенняў, які прывёў да затрымак у пастаўках Тайваню зброі ўжо на суму 19 мільярдаў даляраў.

У бюджэце на 2023 год Кангрэс ЗША ўпаўнаважыў Байдэна выкарыстоўваць узбраенне коштам да 1 мільярда даляраў з амерыканскіх складоў для дапамогі Тайваню. Пакет на 500 мільёнаў долараў стане першым выкарыстаннем гэтых сродкаў.

У той жа час Кангрэс ЗША не прадугледзеў фінансаванне на замену зброі, якую будуць перадаваць Тайваню, таму Пентагону давядзецца шукаць гэтыя грошы пазней.

Чытайце таксама:

Кітай стварае зброю, скіраваную на перахоп кантролю над спадарожнікамі — FT

Тайвань амаль цалкам безабаронны перад паветраным нападам Кітая — злівы

«Калдуновы саюз»: Тайвань умацоўвае партнёрскія сувязі з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

Nashaniva.com