Шанцы выжывання прапагандыста Прылепіна 50/50 — Brief

З'явілася новая інфармацыя пра стан адыёзнага расійскага прапагандыста Захара Прылепіна, якога сёння падарвалі ў машыне ў Ніжагародскай вобласці.

06.05.2023 / 18:29

Як паведамляе канал «РэнТВ», у Прылепіна цяжкая спалучаная траўма, кантузія абодвух лёгкіх, мінна-выбуховае раненне і шматлікія пераломы ды ўдары. Прапагандыст нібыта паступіў у бальніцу ў свядомасці, яму робяцца аперыцыі.

Шанцы таго, што Прылепін, выжыве, нібыта 50 на 50. «Наймацнейшыя траўмы. Эвакуацыі ў Маскву пакуль не падлягае. Усё вырашыцца на працягу сутак», — паведаміла выданню Brief крыніца ў структуры аховы здароўя Ніжагародскай вобласці.

Раскошны Audi Q7 нямецкай вытворчасці, у якім ехаў Прылепін, выбухнуў сёння па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Мяркуецца, што спрацавала выбуховае прыстасаванне пад днішчам машыны.

Пры выбуху аўтамабіля загінуў яго кіроўца, таксама расійскі прапагандыст, Прылепін атрымаў раненні. СК Расіі распачаў па гэтым эпізодзе крымінальную справу паводле артыкула «Тэракт». Паведамілі нават, што ўжо затрыманы адзін падазраваны.

Чытайце таксама:

Затрымалі падазраванага ў падрыве машыны Прылепіна

Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным

Nashaniva.com