Швед: Прозвішчы тых, хто звяртаўся ў камісію, анансаваць не буду. Іх за мяжой запалохваюць

Генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што ў камісію па вяртанні паступіла больш за 70 зваротаў.

07.05.2023 / 21:28

Скрын відэа АНТ

На першым паседжанні камісіі ўжо прыняты шэраг рашэнняў, заявіў ён у эфіры АНТ.

«Я не буду казаць пра лічбы і анансаваць нейкія прозвішчы. Гэтага нельга рабіць. Таму што мы дакладна ведаем, што гэтыя асобы за мяжой апрацоўваюцца актыўна, некаторых з іх запалохваюць, каб яны не прыязджалі сюды», — знайшоў тлумачэнне Швед таму, што ў камісію не звяртаюцца актыўна.

«Упэўнены, прыйдзе час, калі людзі прыедуць, спакойна тут будуць жыць. У сродкаў масавай інфармацыі будзе магчымасць пагутарыць і з першых вуснаў даведацца, як гэта ўсё было», — сказаў генпракурор.

Чытайце таксама:

Лёсам «нядобранадзейных» футбалістаў, якіх не дапускаюць да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі, займаецца камісія па палітычных уцекачах — «Трыбуна»

Nashaniva.com