На каранацыі Карла III заўважылі нечаканага госця. Жарты ў сацсетках не спыніць

На цырымонію каранацыі брытанскага манарха Карла III было запрошана звыш дзвюх тысяч гасцей, але сярод іх быў адзін нечаканы. У твітары з'явіўся ролік, дзе відаць незнаёмца ў чорным плашчы і капюшоне, які ў руках трымае прадмет, падобны да касы.

07.05.2023 / 22:44

Скрын з відэатрансляцыі

Хутчэй за ўсё таямнічай фігурай быў прадстаўнік духавенства ў цырыманіяльным адзенні, але хвалю жартаў у сацсетках ужо не спыніць.

Людзі прапануюць свае здагадкі, хто б мог быць гэтым госцем.

«Я амаль ўпэўнены, што гэта Меган Маркл. Ёсць надзвычайнае падабенства!» — піша адзін з карыстальнікаў пра жонку прынца Гары, якой не было на каранацыі.

«Гэта быў Трамп. Ён быў замаскіраваны», — жартуе іншы.

Сярод іншых варыянтаў — Меган Маркл, персанаж «Зорный войнаў» Дарт Вэйдэр, прынцэса Дыяна, смерць з касой, маг Гэндальф з «Валадара пярсцёнкаў».

«Гукавы эфект на заднім плане, калі ён пераходзіць вуліцу, настолькі дакладна разлічаны па часе, што я амаль не магу прыйсці ў сябе ад гэтага», — дзеліцца адзін з каментатараў.

Чытайце таксама:

У час каранацыі Карл III сядзеў на вялікім камені. Чым адметны гэты кавалак пясчаніку?

Кароль Карл III каранаваны афіцыйна

У Лондане праходзіць каранацыя Карла ІІІ

У Вестмінстэрскім абацтве ўпершыню любы ахвотны зможа прайсціся па легендарнай «каранацыйнай пляцоўцы». Але толькі з адной умовай ФОТЫ

Nashaniva.com