«Хутка ў нас будзе два дні перамогі, а ў вас - ніводнага…» Полк Каліноўскага віншуе з днём Перамогі

Полк Каліноўскага ў сваім канале апублікаваў відэа з нагоды 9 Мая.

09.05.2023 / 10:05

Кадры разбуранага Бахмута

На кадрах —разбураны горад Бахмут. У такім стане сотні гарадоў і вёсак Украіны сустракаюць Дзень Перамогі над нацызмам у 2023 годзе, піша прэс-сдужба палка.

«А ў Расіі і Беларусі зараз праходзяць «парады перамогі»: старыя дыктатары нешта гавораць са сваіх трыбун, натоўп радуецца, успамінаючы тую жудасную вайну, якая забрала мільёны жыццяў. Жадалі паўтарыць? У вас атрымалася. Толькі пераймаеце не тых… Вы паўтараеце злачынствы нацыстаў на зямлі народа, які так жорстка тады змагаўся супраць. Змагаўся і перамог!

Полк Каліноўскага не здрадзіў ідэалам і разам з украінцамі стаіць на абароне нашай агульнай зямлі і права кожнага народа на самавызначэнне!

Мы памятаем мінулае і б'емся сёння!

Хутка ў нас будзе два дні перамогі, а ў вас - ніводнага…

Слава ўсім, хто біўся супраць нацызму тады і слава ўсім, хто б'ецца супраць рашызму сёння!» — напісалі каліноўцы.

Nashaniva.com