Жыхары якой вобласці маюць больш аўтамабіляў ва ўласнасці

На канец 2022 года ў асабістай уласнасці грамадзян знаходзілася 2 млн 974 тыс. 303 легкавыя аўтамабілі. Пра гэта піша myfin.by са спасылкаю на Нацыянальны статкамітэт. 

11.05.2023 / 09:21

У сярэднім у 2022 годзе на 1000 жыхароў Беларусі прыпадала 323 легкавыя аўтамабілі.

У рэгіянальным разрэзе сітуацыя выглядае так:

Гродзенская вобласць — 380;

Брэсцкая вобласць — 344;

Мінская вобласць — 341;

Мінск — 309;

Магілёўская вобласць — 314;

Віцебская вобласць — 305;

Гомельская вобласць — 286.

У параўнанні з 2021 годам агульнарэспубліканскі паказчык амаль не змяніўся. Тады ён быў на ўзроўні 324 аўта на 1000 чалавек насельніцтва.

Чытайце таксама:

Стаўкі па крэдыце на Geely рэзка падскочылі

Зноў хочуць унесці папраўкі ў закон аб дарожным руху

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі растуць

Nashaniva.com