УЕФА: Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў Стамбуле

У прэс-службе УЕФА пракаментавалі інфармацыю, што фінал Лігі чэмпіёнаў 2022/23 могуць перанесці са Стамбула ў Лісабон, калі пасля выбараў прэзідэнта ў Турцыі выбухнуць беспарадкі.

12.05.2023 / 15:57

Алімпійскі стадыён у Стамбуле, дзе павінен прайсці фінал Лігі чэмпіёнаў

«Фінал Лігі чэмпіёнаў 2023 плануецца правесці ў Стамбуле, як і намечана, 10 чэрвеня. У нас няма дадатковых каментароў па гэтым пытанні», — заявілі ў прэс-службе УЕФА.

Чытайце таксама:

Бацьку Холанда вывелі з трыбуны ў Мадрыдзе. Ён паказаў заўзятарам «Рэала» непрыстойны жэст і кінуў арахісам

У салігорскага «Шахцёра» забралі чэмпіёнства 2022 года, а таксама 30 ачкоў у гэтым сезоне

Чаму апошні кейс з дагаварнякамі ў беларускім футболе — лютая ганьба

Nashaniva.com