Тэрміны планавага адключэння гарачай вады ў Мінску плануюць скараціць да 10 дзён

Зараз у сярэднім адключэнне вады складае 11-13 дзён.

13.05.2023 / 12:30

Фота: krym.news

Планавыя адключэнні гарачай вады ў Мінску пачнуцца з 16 мая, яны неабходныя для правядзення выпрабаванняў і рамонту інжынерных сетак. Тэрмін адключэння не павінен перавышаць 13 дзён, але энергетыкі маюць намер паскорыць сваю працу, каб скараціць дыскамфортны для гараджан перыяд.

Пра гэта на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый распавёў дырэктар філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» прадпрыемства «Мінскэнерга» Алег Жур, паведамляюць Мінск-навіны.

«У 2022 г. сярэдні тэрмін планавага адключэння гарачага водазабеспячэння ў нашых спажыўцоў склаў 11,03 сутак. У гэтым годзе пастараемся скараціць яго яшчэ больш. Імкнемся наблізіцца да 10 сутак. Для гэтага сфарміравана дадатковая брыгада аварыйна-аднаўленчай службы, павялічана колькасць зваршчыкаў і майстроў, а таксама работнікаў, якія выконваюць добраўпарадкаванне. Гэта дазволіць хутчэй ліквідаваць пашкоджанні, якія будуць выяўленыя пры гідраўлічных выпрабаваннях сетак», — патлумачыў Алег Жур.

Nashaniva.com