Заўтра Польшча атрымае першыя ракетныя сістэмы залпавага агню Himars

Пра гэта сёння на канвенцыі польскай кіраўнічай партыі «Права і справядлівасць» заявіў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

14.05.2023 / 12:03

Himars б'е па праціўніку з аўтадарогі. Фота: Wikimedia Commons

Сістэмы Himars паказалі фантастычную эфектыўнасць ва Украіне.Сістэмы супрацьпаветранай абароны расійскай вытворчасці збіваць «Хаймарсы» напачатку былі не здольныя. Менавіта гэта прывяло да адступлення расійскай арміі з Херсона: украінская артылерыя адрэзала расіянам масты цераз Дняпро.

Апошнім часам расіяне сталі вучыцца адхіляць ракеты ад амерыканскага РСЗА ад цэляў з дапамогай электронных перашкод.

У гэтым годзе Польшча атрымае 18 такіх сістэм, закупленых чатыры гады назад. А да 2027 года — 218 такіх сістэмаў.

Nashaniva.com