У Пухавіцкім раёне на пажары загінулі двое мужчын

Па даных СК, ноччу 15 мая пры ліквідацыі пажару ў дачным доме ў вёсцы Задошчанне знойдзены целы 55-гадовага гаспадара і невядомага мужчыны.

15.05.2023 / 09:23

 Згарэлая дача ў Пухавіцкім раёне. Скрын відэа

Са слоў суседзяў, загінулы разам са знаёмым прыехалі ў вёску, ужывалі спіртныя напоі.

Папярэдне разглядаюцца некалькі версій ўзнікнення пажару: неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні і няспраўнасць праводкі.

Nashaniva.com