У Магілёве чалавек загінуў пры аглядзе дэльтаплана

Увечары 11 мая паступіла паведамленне, што ў аграгарадку Вейна ў Магілёўскім раёне ў гаражы, які будуецца, знайшлі цела мужчыны без прыкмет жыцця. Побач з целам знаходзіўся лятальны апарат-дэльтаплан, паведамляе Следчы камітэт.

15.05.2023 / 16:02

Фота: Следчы камітэт

Паводле папярэдніх звестак, мужчына некалькі гадоў таму набыў дэльтаплан і ўжо неаднаразова падымаўся на ім у паветра. Але з часам ён вырашыў яго ўдасканаліць, для гэтага набываў запчасткі і дапрацоўваў лятальную тэхніку.

«З прыходам цяпла 29-гадовы вынаходнік стаў рыхтаваць дэльтаплан да эксплуатацыі. У гэты нешчаслівы дзень чацвярга, знаходзячыся ў гаражы і правяраючы працоўны стан тэхнікі, ён пацягнуў за рычаг і запусціў рухавік. Лопасці, якія знаходзіліся ў складзеным гарызантальным стане, пачалі круціцца і прычынілі мужчыну цялесныя пашкоджанні, не сумяшчальныя з жыццём», — расказалі ў СК.

Чытайце таксама:

У Віцебску мужчына прадаваў пульсаксіметры без сертыфікатаў. Яму прад'яўленае абвінавачванне

У Пухавіцкім раёне на пажары загінулі двое мужчын

Кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і ўехаў у грузавік. Аўто ўсмятку

Nashaniva.com