Колькасць заражэнняў клешчавым энцэфалітам узрасла ў Беларусі больш чым у два разы

Колькасць заражэнняў клешчавым энцэфалітам у 2022 годзе вырасла ў 2,1 разы, хваробай Лайма — у 2,5 разы. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі энтамолаг Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова.

15.05.2023 / 17:58

Фота: Wikimedia Commons

«Па даных статыстыкі за 2022 год, у нас адбыўся рост клешчавых інфекцый у 2,1 разы па клешчавым энцэфаліце і 2,4 па Лайм-барэліёзу, і гэта нас насцярожвае», — заявіла Яшкова.

У гэтым годзе захворванне энцэфалітам і хваробай Лайма знаходзіцца на ўзроўні мінулага года.

«На дадзены момант зарэгістравана 2 выпадкі клешчавога энцэфаліту і больш за 200 выпадкаў Лайм-барэліёзу, але ў гэтых выпадках само заражэнне адбылося яшчэ ў мінулым годзе. За 4 месяцы 2023 года ў арганізацыі аховы здароўя звярнулася досыць вялікая колькасць людзей (у сярэднім у тры разы больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года) з прысмоктваннем кляшчоў», — заявіла Яшкова на прэс-канферэнцыі. 

Чытайце таксама:

Апрацоўку Мінска ад кляшчоў завершаць на наступным тыдні

Кляшчы: як ад іх уратавацца і што рабіць, калі не здолелі

Якія сродкі ад кляшчоў самыя надзейныя? Параўноўвае навуковец

Nashaniva.com