У Мінску з размахам правядуць Дзень электратранспарту

Яго правядуць 9 чэрвеня, паведамляе Мінэнерга.

17.05.2023 / 15:39

Мерапрыемства збярэ шырокае кола ўдзельнікаў: прамысловыя прадпрыемствы, навуковыя арганізацыі, кампаніі-імпарцёры электрамабіляў. У іх ліку — BKM Holding, МАЗ, Беларуснафта, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, БелДжы, Мотавелазавод, ТАА «Рэнера», Белэнерга, кампаніі «Green cars», «Electro-car, «MultiMotors», «E-power», «Autocom», асацыяцыя перавозчыкаў і дыспетчараў таксі, каршэрынгавыя кампаніі і іншыя.

На выставе будзе прадстаўлены легкавы і грузавы электратранспарт, апошнія ўзоры айчынных электробусаў, элементы кампанентнай базы для электрамабіляў.

 Наведвальнікі змогуць убачыць папулярныя мадэлі электракараў, а таксама навінкі аўтарынка, атрымаць актуальную інфармацыю па пытаннях эксплуатацыі і тэхабслугоўвання электрамабіляў, даведацца аб развіцці электразарадных станцый.

Выстава праводзіцца штогод з мэтай прасоўвання інфармацыі аб перавагах электрамабіляў як экалагічнага, эканамічнага, камфортнага віду транспарту.

Месца правядзення — пляцоўка ля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Чытайце таксама:

У Мінску заўважылі незвычайную для Беларусі машыну ФОТА

Беларусы зноў могуць увозіць электрамабілі без сплаты мыту, але ёсць нюансы

У Мінску паказалі першы спартыўны электрамабіль ФОТЫ

Nashaniva.com